|
Мне часам здаецца, што я кагосьці пакінуў
Што побач мяне ніхто не ідзе.
І вецер злуецца,
Як быццам нож у сьпіну
Як быццам пытаньні ўсе да мяне.
Мне часам здаецца,
Што гэта ня хмары,
А хтосьці раскідвае камяні:
Так мерна і крыва,
Як блеклыя твары
Глядзяць на агонь
Праз суровыя дні...
Прыпеў
Спірту, Медсястра
Калі яшчэ настане
Вось і скончылась гульня
Сцягі, попел, зброі, зграі
Дык налей, сястрычка спірту
Вецер крыўды не праносіць праз жыццё
Спірту, Медсястра
Дзе жарты, дзе каханне ?!
Што за ноч да без цяпла?
Што за позірк без змагання?
Вянуць кветкі ў ціхай плыні
І нажаль, што мне ня трэба нікуды
Мне часам здаецца, што я разумею
Чаму так прыгожа у лесе вясной
У старым пакоі
З выглядам у люстэрка
Я зноў быў гатовы
На вечны пакой
Але скончылась кніга
І дым цыгарэты
Мая філасофія зноў кажа нуль
Старая навіна
Гарбата і кава
Ратуй, дарагая, хутчэе ратуй...
Прыпеў
|